06.09.2018 / 15:38

Апошнія дні лета: на выходных будзе цёпла і без дажджоў 2

Восень прыйдзе на наступным тыдні.

Фота Юліі Міцкевіч

«Пачатак верасня працягвае нас радаваць камфортным летнім надвор'ем. Тэмпературны фон на 3-8 градусаў перавышае кліматычную норму. Так цёпла ў першыя дні восені бывае не так часта: за апошнія 70 гадоў гэта трэці раз. Вада на рэках і вадаёмах краіны добра праграваецца: паводле даных гідролагаў, яе тэмпература цяпер знаходзіцца ў асноўным у межах ад 17 да 22 градусаў цяпла», — сказалі БелТА ў Белгідрамеце.

У пятніцу дажджы калі і чакаюцца, то толькі па паўднёвым захадзе краіны. Уначы і раніцай будзе +10—16, удзень +21—27.

У субботу ўначы будзе + 8—15 градусаў вышэй за нуль, удзень - +20-26 градусаў.

У нядзелю, 9 верасня, +21-27 градусаў цяпла.

«У пачатку наступнага тыдня атмасферны ціск пачне павольна паніжацца. З'явіцца больш воблакаў, паступова наблізяцца да нашых рэгіёнаў франтальныя раздзелы, пачнуцца дажджы. Тэмпературны фон панізіцца і вернецца да кліматычнай нормы», - дадалі ў Белгідрамеце.

0
stakan / Адказаць
06.09.2018 / 19:39
Дажджы трэба,бо хто будзе яблыкі,грушы,сьлівы збіваць... Супраць прыроды нельга,нават шышкі з елак самі не спадуць.
0
Тамара / Адказаць
06.09.2018 / 22:49
14 верасня -навалецце.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру