06.09.2018 / 16:38

Зноў збеглі трое выхаванцаў спецвучылішча ў Магілёве 4

Са спецвучылішча № 2 у Магілёве зноў збеглі падлеткі, паведамілі TUT.BY дасведчаныя крыніцы. Па іх дадзеных, трое падлеткаў пакінулі закрытую ўстанову 30 жніўня і да гэтага часу знаходзяцца ў вышуку.

— Гэта дакладныя звесткі. Сярод іх ёсць і хлопец, які збягаў у мінулы раз, 26 лістапада, — растлумачыла крыніца. — Іх ужо тыдзень не могуць знайсці. Дзе знаходзяцца дзеці? Што з імі? Чаму за імі не глядзяць? І што такое адбываецца ў гэтым вучылішчы, што дзеці адтуль бягуць?

У Міністэрстве адукацыі пацвердзілі факт уцёкаў падлеткаў.

Па словах дырэктара спецвучылішча Віталя Лебедзева, трое падлеткаў сапраўды збеглі 30 жніўня ў абедзенны час. Праўда, не з тэрыторыі ўстановы, а з падлеткавага лагера «Адраджэнне» пры Магілёўскай епархіі, які знаходзіцца ў мужчынскім манастыры пад Мсціславам.

- У нас не турма, а вучэбна-выхаваўчая ўстанова закрытага тыпу. У нас няма калючага дроту на плоце. У нас працуюць выхавальнікі, і мы вядзем з дзецьмі выхаваўчую працу, таму ёсць сістэма заахвочванняў і пакаранняў, - растлумачыў Віталь Мікалаевіч. - У нас не звычайныя дзеці, а тыя, хто ўчыніў адміністрацыйнае або крымінальнае дзеянне. І мы стараемся іх перавыхоўваць. Гэта ўдаецца. Ужо быў прэцэдэнт, калі хлопец пакінуў нашу ўстанову датэрмінова - ён добра вучыўся, атрымаў спецыяльнасць. Ёсць яшчэ некалькі дзяцей, якія таксама прэтэндуюць на гэта.

Падлеткам па 17 гадоў. Сярод іх - адзін з тых, хто ўжо збегаў раней і цяпер праходзіць пацярпелым па справе аб абвінавачванні экс-кіраўніцтва СПТВ у збіванні навучэнцаў. Дырэктар спецвучылішча падкрэсліў, што двое падлеткаў неўзабаве павінны былі пакінуць СПТВ, але «адзін іх падбіў на ўцёкі».

Віталь Лебедзеў паабяцаў паведаміць, як толькі хлопцаў знойдуць.

Навучэнцы рэгулярна здзяйснялі ўцёкі з СПТВ № 2 з 2014 года. Спачатку - пяць хлопцаў, потым - трыццаць чатыры. Праз тры тыдні пасля гэтага ўстанову самавольна пакінулі двое хлопцаў. За 2015 год такіх выпадкаў было тры - падлеткі збягалі па двое-трое. Прычым маці аднаго з іх выказвала апасенне за жыццё дзіцяці, якому трэба было вяртацца ў вучылішча пасля ўцёкаў.

3
Лёха Головин (Минск) / Адказаць
06.09.2018 / 16:49
 А от Изуверского Режима - всегда и все убегают и будут убегать !.. Так всегда было и так всегда будет .. А могло быть и хуже - мог быть бунт  и могли  порезать Администрацию а  СПЕЦ учреждение поджечь !... Это так же - естественно ... Изуверов - никто не любит ...Правда  после этого побега - сейчас Администрация вообще начнёт Лютовать и натравливать  пацанов - другна друга !.... Они же будут и  Калечить и они же будут - за это страдать !... Позорная Совковая Система - в Беларуси всё ещё никак не выветрилась !....  
0
Гота 81-82 / Адказаць
06.09.2018 / 19:45
Где фотл?
0
енгшщз / Адказаць
06.09.2018 / 21:42
Лёха Головин (Минск), Зря Вы так, сперва пусть разберутся "органы"... Заметьте, они (подростки) туда не за безбилетный проезд попали... Вот, когда выяснится, что над ними "измывались" - будем сочувстврвать...
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру