Нявысветленая асоба размяшчала ў інтэрнэце відэазапісы, на якіх яна нявечыла катоў. Следчыя высветлілі, што да злачынства можа мець дачыненне непрацуючы жыхар Мазыра, 1990 года нараджэння, паведамляе сайт Следчага камітэта.

«На падставе сабраных па справе доказаў следствам пастанавіла прыцягнуць згаданую асобу ў якасці абвінавачанага. Мужчына аб'яўлены ў вышук.

Супрацоўнікі Следчага камітэта звяртаюцца да грамадзян з заклікам падзяліцца інфармацыяй пра месцазнаходжанне абвінавачанага з Мазырскім РАСК: (80236) 21-47-16, (8029) 836-04-98.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0