06.09.2018 / 16:46

У цэнтры Мінска забароняць паркоўку 8—9 верасня

У цэнтральнай частцы сталіцы забароняць паркоўку аўтатранспарту 8-9 верасня ў сувязі з правядзеннем Мінскага паўмарафона, паведамілі БелТА ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Ад 7.00 8 верасня да заканчэння мерапрыемстваў 9 верасня будзе забаронена паркоўка аўтатранспарту ў цэнтральнай частцы горада па мясцовым праездзе пл. Перамогі ад вул. Кісялёва да вул. Камуністычнай, па вул. Камуністычнай ад вул. Куйбышава да дамка РСДРП, па вул. Куйбышава ад вул. Я.Купалы да вул. Камуністычнай, а таксама па вул. Я.Купалы ад пр. Незалежнасці да вул. Старажоўскай, па вул. Старажоўскай ад вул. М.Багдановіча да пр. Машэрава, па вул. Вясёлкавай ад вул. Праектаванай да пр. Пераможцаў, па вул. Нарачанскай і Праектаванай.

ДАІ рэкамендуе кіроўцам улічваць гэтую інфармацыю пры выбары месца для прыпынку і стаянкі і просіць у выпадку вымушанага прыпынку пакідаць пад лабавым шклом кантактны тэлефон. Будзе працаваць эвакуатар.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру