06.09.2018 / 18:36

Ад 13 верасня — у Нацыянальным гістарычным выстава «Славутыя дзеячы Беларусі»

Праект прымеркаваны да міжнароднай акцыі Савета Еўропы «Дні еўрапейскай спадчыны» і Году малой радзімы, піша БелТА.

У экспазіцыю ўключаныя партрэты выбітных беларускіх дзеячаў з калекцыі графікі Нацыянальнага гістарычнага музея. Гэта працы з серыі каляровых літаграфій, аўтары якіх Лілія і Валянцін Варэца.

Гледачы ўбачаць партрэты Францыска Скарыны, Еўфрасінні Полацкай, Міколы Гусоўскага, Сымона Буднага, Льва Сапегі, Сымона Полацкага, Паўлюка Багрыма і іншых.

Выдадзены і каталог выставы.

«Беларусь - радзіма мноства вядомых дзяржаўных і ваенных дзеячаў, дыпламатаў, навукоўцаў, дзеячаў культуры, спартсменаў, якія ўнеслі свой уклад у росквіт краіны. Фарміраванне тэматычных музейных калекцый і ўвекавечанне памяці гістарычных фігур сродкамі мастацтва садзейнічаюць захаванню памяці пра іх», - адзначыў дырэктар гістарычнага музея Павел Сапоцька.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру