06.09.2018 / 20:30

Справа аб знікненні шампуню скончаная: «Юнацтва» і «Мальмё» не маюць прэтэнзій адзін да аднаго 9

Кіраўніцтва беларускага «Юнацтва» і шведскага «Мальмё» ўлагодзілі канфлікт, які ўзнік пасля знікнення з распранальні скандынаваў ручнікоў, шампуня і чайніка, піша tut.by

«Мальмё» звінаваціў у гэтым «Юнацтва», а гендырэктар мінчан у адказ запатрабаваў ад шведаў прабачэнняў.

Пазней высветлілася, што пытанне будзе вырашацца ўжо ў Мінску напярэдадні матчу ў адказ. Такая сустрэча ў выніку адбылася. Шведаў прадстаўляў генеральны менеджар Патрык Сульвегорд, беларускі калектыў - выканаўца абавязкаў старшыні клуба Аляксей Торбін, таксама прысутнічалі генеральны дырэктар хакейнай Лігі чэмпіёнаў Марцін Бауман і прадстаўнікі Федэрацыі хакея.

У часе сустрэчы абмяркоўваліся пытанні ўзаемаадносін і супрацоўніцтва. Як паведамляе афіцыйны сайт мінчан, сустрэча прайшла ў рамках узаемапавагі і канструктыўнага вырашэння любых пытанняў. Клубы прыйшлі да высновы, што апошнія ўкіды ў СМІ не адпавядаюць рэчаіснасці, як пра гэта раней заяўляў старшыня хакейнага клуба «Юнацтва-Мінск» Аляксей Торбін, чые словы і пацвердзіліся на сустрэчы. Вынікам дыялогу стала рашэнне, што клубы не маюць прэтэнзій адзін да аднаго.

17
Вася Чэсных / Адказаць
06.09.2018 / 20:41
Ждем и извинений перед клубом "Юность" от комментаторов "НН" рьяно поливавших грязью белорусских хоккеистов после публикации фейка. Господа, имейте смелость признать свою неправоту и станьте чуть более рассудительными в разбрасывании обвинений.
3
Месьцiч / Адказаць
06.09.2018 / 20:59
Кремботы паказаць хацелі, што не толькі яны так могуць. Ня вышла
9
Helge / Адказаць
06.09.2018 / 21:08
а за наезд кто ответит?
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру