Эўразьвяз заклікаў Расею забясьпечыць бесьперашкодны доступ да ўкраінскіх партоў ў Азоўскім моры.

Пра гэта паведамляе Deutsche Welle.

У ЭЗ сьцьвярджаюць, што Расея ўсё часьцей наўмысна блякуе і затрымлівае судны, у тым ліку пад сьцягам краін Эўразьвязу, якія накіроўваліся транзытам праз Керчанскі праліў у парты Ўкраіны ў Азоўскім моры і назад. У Брусэлі ўдакладнілі, што свабоднаму доступу ў Азоўскае мора перашкаджае, у прыватнасьці, Крымскі мост праз Керчанскі праліў.

ЭЗ таксама нагадаў, што «цалкам падтрымлівае сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны і працягвае асуджаць і не прызнаваць незаконную анэксію Крыму і Севастопалю».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0