Легендарны аргенцінскі экс-футбаліст Дыега Марадона стаў супрацоўнікам мексіканскага «Дарадаа» (Д2). Пра гэта клуб абвясціў на сайце і ў сацсетках. Пасада Марадоны ў «Дарадасе» у афіцыйных каналах клуба не ўдакладняецца.

Нагадаем, што ў маі стала вядома, што Дыега з'яўляецца старшынёй праўлення брэсцкага «Дынама». 16 ліпеня ён прыляцеў у Брэст, дзе правёў два дні.

Як паведамляе мексіканскі сайт noventaminutos.mx, аргенцінец стаў трэнерам «Дарадаса» і спыніў выкананне абавязкаў у беларускім клубе. Паведамленні пра тое, што Марадона стане трэнерам каманды, з'явіліся яшчэ мінімум у двух мексіканскіх СМІ. У прыватнасці, ESPN.

Пры гэтым аўтарытэтны партал Univision Deportes паведаміў, што Марадона стане не трэнерам, а тэхнічным дырэктарам «Дарадаса». Гэтай версіі таксама прытрымліваюцца і некаторыя іншыя СМІ.

Браму «Дарадаса» абараняе 38-гадовы Кампестрыні, які, па словах Марадоны, павінен быў стаць гульцом брэсцкага «Дынама». Таксама ў мексіканскай камандзе пачынаў трэнерскую кар'еру Хасэп Гвардыёла.

31 жніўня Дыега Марадона павіншаваў з днём нараджэння Аляксандра Лукашэнку і паабяцаў пачаць сваю дзейнасць у «Дынама» на тыдні, які пачаўся 3 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0