07.09.2018 / 10:20

Даляр і еўра сёння зноў падаражэлі — на дзве капейкі 6

Даляр даражэе дзявятыя таргі запар. Сёння амерыканская валюта падаражэла амаль на дзве капейкі (+0,0186) да 2,1389 беларускага рубля.

Да абсалютнага рэкорда (2,2069) — сем капеек. Але з пачатку года даляр вырас ужо амаль на 8,4% (курс на 1 студзеня складаў 1,9727 рубля)

Некаторыя банкі прадаюць амерыканскую валюту ўжо па 2,16 беларускага.

Еўра таксама расце на дзве капейкі (+0,0230) да 2,4894 беларускага. У некаторых банках еўрапейскую валюту прадаюць ужо па 2,52-2,53 еўра. Самы выгадны курс — 2,49.

Расійскі рубель зніжаецца на 0,0049 да 3,1012 беларускага за 100 адзінак.

0
Прокоп / Адказаць
07.09.2018 / 10:38
"Сёння амерыканская валюта падаражэла амаль на дзве капейкі (+0,0191) да 2,1394 беларускага рубля. Да абсалютнага рэкорда (2,2069) яшчэ далёка".

Какой далёка? Возьмите в штат экономического обозревателя наконец, который разжует вам и читателям, что за месяц доллар девальвировался на 6 %, а за последнюю неделю рубль подешевел с 2.084 (пнд) до 2.139-2.14 (птн). С такой динамикой 2, 2069 будет уже в течение недели-двух. 

https://nn.by/?c=ar&i=215577
0
Люстэрка / Адказаць
07.09.2018 / 11:46
Прокоп, вы мяне папярэдзілі, але ўсё ж напішу свой каментар. З такой дынамікай долар ужо ў аўторак-сераду стане вышэй за "абсалютны рэкорд (2,2069)".
0
Серж / Адказаць
07.09.2018 / 13:51
Надо же повышение пенсий отбить
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру