07.09.2018 / 14:14

Mercedes-Benz кідае выклік Tesla 11

Нямецкі аўтаканцэрн запускае ў вытворчасць лінейку электрааўтамабіляў EQ.

Як тлумачыць кампанія, абрэвіятура EQ расшыфроўваецца як «электрычны інтэлект».

Першым аўтамабілем з электрычным рухавіком ад Mercedes-Benz будзе поўнапрывадны красовер EQC 400 4Matic. Паводле папярэдніх звестак, аўтамабіль зможа праехаць да 450 кіламетраў на адной зарадцы. Чакаецца, што ён паступіць у продаж у 2020 г.

Такім чынам, Мерседэс-Бэнц вырашыў уключыцца ў барацьбу за месца на рынку электрычных красовераў прэміяльнага класу, на якім, дарэчы, ужо робіцца даволі цесна.

Свае варыянты падобных аўтамабіляў распрацоўваюць Porsche, Audi, Jaguar, а таксама знакамітая Tesla.

Mercedes-Benz укладзе больш за 10 мільярдаў еўра ў запуск уласнай электрычнай лінейкі. Да 2020 г. кампанія збіраецца павялічыць колькасць сваіх цалкам электрычных мадэляў да дзесяці. 

Цікава, што яшчэ ў 2010 г. кіраўнік Mercedes-Benz Дытэр Цэтшэ раскрытыкаваў «хайп» вакол электрамабіляў — маўляў, нават праз дзесяць гадоў працэнтная доля такога віду транспарту на рынку будзе нязначнай. Аднак цяпер, прэзентуючы першы электрычны красовер у Стакгольме, ён заявіў рэпарцёрам, што альтэрнатывы электрычным аўтамабілям няма — кампанія зоймецца імі «напоўніцу».

Руслан Гаёк

6
Элтон Макс / Адказаць
07.09.2018 / 14:38
Машины Теслы продаются без рекламы. Люди в очередях стояли, что бы предзаказ сделать, а потом еще 2-2.5 года ждали реализации заказа. У мерседеса бюджет на рекламу большой, может и достучатся до кошельков любителей мерседесов. Но Тесла это больше чем машина, Тесла это вызов закостенелой системе.
3
З гразі князь / Адказаць
07.09.2018 / 14:51
А нам Захад не указ! Нам і на перджылях добра ездзіць!)))(((((((
1
Андрэй91 / Адказаць
07.09.2018 / 16:04
Больш бы такіх навін, а то палітыка ды палітыка. Дужа чакаю прэзінтацыю audi e-tron, хацелася б убачыць пра гэта навіну ў "Нашай Ніве"
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру