07.09.2018 / 11:45

Станіслаў Шушкевіч сыходзіць з пасады лідара БСДГ, новым лідарам можа стаць былы член КПБ 21

У гэтыя выходныя пройдзе VII з'езд партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада», нязменным лідарам якой з 1998 года з'яўляецца Станіслаў Шушкевіч. На з'ездзе будзе абраны новы лідар партыі, Шушкевіч балатавацца не збіраецца.

Фота Волі Афіцэравай

У экс-спікера Вярхоўнага савета Станіслава Станіслававіча зараз праблемы са здароўем, таму на з'езд партыі ён сам, хутчэй за ўсё, не трапіць.

— Шчыра кажучы, мне ўжо даўно не з рукі займацца партыйнай працай — мне 83 гады ўсё-такі, дастала, — кажа Станіслаў Шушкевіч.

— Кажуць, партыю ўзначаліць Сяргей Чэрачэнь, што нядаўна заняў пасаду вашага намесніка. Гэта праўда?

— Я не ведаю, каго абяруць, таму не будзем абмяркоўваць. Справа ў тым, што ў нас вельмі сур'ёзнае тайнае галасаванне, актыўны бюлетэнь, народ у нас вельмі сур'ёзны, дасведчаны і вельмі многае вызначаюць старыя кадры — яны члены Цэнтральнай рады і ў іх перавага дэлегацыі з'езда, таму давайце не будзем апярэджваць падзеі. Колькі будзе кандыдатаў, пакуль сказаць не магу, але сам я вядома балатавацца не буду, трэба разважаць разумна. Я ўжо вельмі даўно не хацеў балатавацца, але калі ўзнікала пытанне, усе казалі: нам з табой лягчэй - мы прабіўныя. Але зараз ужо хопіць, будзем больш прабіўныя без мяне, - кажа палітык.

Пра тое, хто зменіць Шушкевіча на пасадзе лідара партыі, палітык не кажа. Як і пра тое, колькі чалавек будзе прэтэндаваць на гэтую пасаду, пакуль невядома.

Сяргей Чэрачэнь — былы член Камуністычнай партыі Беларусі.

Фэйсбук Сяргея Чэрачня

У 2016 годзе спрабаваў вылучыцца ў дэпутаты Мірашнічэнкаўскай акругі Мінска, але Савецкая раённая выбарчая камісія адмовіла яму ў рэгістрацыі, спаслаўшыся на тое, што 32,1% сабраных Чэрачнем подпісаў за яго вылучэнне былі несапраўднымі. Быў, дарэчы, адным з самых багатых у спісе ахвотных стаць дэпутатам - на той момант, згодна з дэкларацыяй, яго даход складаў 4,3 тысячы даляраў. 21 ліпеня 2018 года падчас сходу Цэнтральнай Рады Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады быў абраны новым намеснікам старшыні цэнтральнай Рады партыі.

17
Иван / Адказаць
07.09.2018 / 12:14
обрюзгло, — говорит Станислав Шушкевич

Обрюзглый - одутловатый, отёчный. Разве это слово применимо к партийной работе? Вероятно, хотел скзатаь "обрыдло", да не осилил.

0
дырэктар філфака / Адказаць
07.09.2018 / 12:16
Новы лідар ці новы старшыня?
13
МН / Адказаць
07.09.2018 / 12:17
Менавiта Шушкевiч вiнаваты у' забароне рэферэндуме аб датэрмiновых выбарах у ВС. Разам з Ганчаром цынiчна "зарубили" больш чым 500 тысяч подпiсау' грамадзян. Менавiта жаданне Шушкевiча сядзець на двух крэслах спрыяла рэваншу антыбеларускiх сiл.
Менавiта Шушкевiч заяу'ляу', што смешна гаварыць пра незалежнасць Беларусi.
Магчыма, усё цягнецца яшчэ з тых часоу', кал КГБ прыставiу' яго у Менску да Лi Харвi Освальда. 
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру