07.09.2018 / 12:13

У Viber з'явілася функцыя перакладу 3

Месенджар Viber абвясціў аб інтэграцыі з перакладчыкам Google. Цяпер перакласці паведамленне на любую мову можна проста ў акне чата. Імгненны пераклад ужо працуе на прыладах на платформе Android, у найбліжэйшы час такая магчымасць стане даступная і карыстальнікам прылад на базе iOS.

Каб скарыстацца новай функцыяй, трэба націснуць на паведамленне, выбраць опцыю «перакласці», і тэкст адразу ж з'явіцца на экране смартфона пад арыгінальнай фразай.

Паведамленні будуць аўтаматычна перакладацца на мову, усталяваны на прыладзе па змоўчанні. Перакласці паведамленне можна і на любую іншую мову: для гэтага трэба націснуць на тэкст, выбраць опцыю «мова» і неабходны пункт. Новая функцыя дазваляе перакладаць навіны ў супольнасцях і паблік-чатах гэтак жа, як і ў асабістых дыялогах.

2
Кастусь / Адказаць
07.09.2018 / 13:18
Гэтыя "беларускія" распрацоўшчыкі маглі б дадаць беларускую мову ў сваю прыладу. 
0
metr / Адказаць
07.09.2018 / 13:53
То бок цяпер гугл будзе ведаць кантэнт юзэрскіх вайбер паведамленняу. "Цудоуна"!
0
жыцень / Адказаць
07.09.2018 / 17:08
metr, маеце на ўвазе, што цяпер ня толькі КГБ, а яшчэ і гугл?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру