07.09.2018 / 13:42

Футбольная федэрацыя прэзентавала маскота зборнай — яго завуць Ваяр ВІДЭА 14

Напярэдадні старту ў Лізе нацый Беларуская федэрацыя футбола прэзентавала новую версію талісмана галоўнай каманды краіны. Абноўленага маскота клічуць Ваяр.

Зборная Беларусі стартуе ў Лізе нацый у суботу матчам супраць Сан-Марына. Гульня пройдзе на стадыёне «Дынама» і пачнецца ў 19:00.

Ліга нацый — новы футбольны турнір. Усе еўрапейскія зборныя разбітыя на чатыры дывізіёны ў залежнасці ад сілы: A (наймацнейшы), В, С, D.

Беларусь трапіла ў самы слабы дывізіён D з іншымі 15 камандамі. Гэтыя 16 камандаў разбітыя на чатыры групы. Беларусь трапіла ў групу да Сан-Марына, Малдовы і Люксембурга (група 2). Адборачны турнір у нашай групе пройдзе ўвосень.

Яго пераможцы разам з іншымі пераможцамі групаў (1, 3, 4) дывізіёна D разыграюць вясной 2019 года адну пуцёўку на чэмпіянат Еўропы па футболе 2020 года.

8
Застабилий Чаркашкваркович / Адказаць
07.09.2018 / 13:52
Эта не ваяр. Эта какой-то Опцимус Прайм. И глаза у нево странныя. Карочэ я бы ишчо падумал
11
? / Адказаць
07.09.2018 / 13:58
я думал у меня одного фантазия ниочинь. а эти люди (не только про этого маскота) на своих бездарностях зарабатывают и не стесняются на всю страну показывать
6
Кастусь / Адказаць
07.09.2018 / 14:00
Малайцы, вельмі файна. Зоркавыя войны.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру