07.09.2018 / 13:57

У Мінску на дзесяцігадовага хлопчыка ўпалі футбольныя вароты  4

Дзіця забралі ў шпіталь з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай і пераломам чэрапа.

Дзіця з цяжкімі траўмамі ў бальніцы. Няшчасны выпадак адбыўся ў сярэдзіне жніўня. Дзесяцігадовы хлопчык гуляў на пляцоўцы ля вуліц Лынькова і Цімашэнкі. Там на яго ўпалі незамацаваныя футбольныя вароты. Дзіця забралі ў шпіталь з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай і пераломам чэрапа. Хоць бацькі і адмовіліся пісаць заяву ў міліцыю, у Генпракуратуры завялі крымінальную справу.

Гэта не першы выпадак, калі на дзяцей валяцца незамацаваныя футбольныя вароты. Тое ж самае было і ў 2017 годзе. Тады на футбольнай пляцоўцы пацярпелі два школьнікі.

Цяпер мясцовыя ўлады павінны будуць праверыць усе спартыўныя пляцоўкі.

6
Гость / Адказаць
07.09.2018 / 14:29
Куда смотрели учителя ?
0
Дм / Адказаць
07.09.2018 / 14:57
да сколько можно?
0
Чмо / Адказаць
07.09.2018 / 15:55
Гость , ты часам не з якойсьці каляадукацыйнай халабуды??? Ідзі ў школу, папрацуй. 
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру