07.09.2018 / 14:10

Цягнікі ў мінскім метро будуць хадзіць часцей 8 і 9 верасня

У Дзень горада ў мінскім метро будзе скарочаны інтэрвал руху цягнікоў.

У суботу, 8 верасня, з 6.00 да 20.00 цягнікі на абедзвюх лініях метро будуць курсіраваць з інтэрвалам 5 хвілін, з 20.00 да 24.00 - з інтэрвалам 3 хвіліны.

Прадугледжана таксама, што з 10.00 да 24.00 да перавозак могуць быць падключаныя дадатковыя цягнікі з рэзерву. У гэты дзень на станцыях «Няміга», «Купалаўская», «Кастрычніцкая» будуць працаваць усе касы.

У нядзелю, 9 верасня, з 8.00 да 17.00 інтэрвал руху цягнікоў складзе 4 хвіліны, з 17.00 да 22.00 - 5 хвілін, з 22.00 да 24.00 - 6 хвілін. У гэты дзень з 10.00 да 22.00 будзе таксама забяспечаны рэзерв рухомага складу пры неабходнасці падключэння да перавозак.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру