07.09.2018 / 14:42

Выманіў на свечкі 2 тысячы даляраў: у Мінску затрыманы лжэсвятар «айцец Аляксандр» 23

49-гадовы мінчук выманьваў у грамадзян грошы, прадстаўляючыся святаром — айцом Аляксандрам. Мужчына затрыманы паводле падазрэння ў здзяйсненні махлярства.

Праваахоўнымі органамі ўжо ўстаноўлена, што «айцец Аляксандр» прапаноўваў грамадзянам ад імя царквы рытуальныя паслугі, паслугі па зняцці псуты, па асвячэнні ювелірных вырабаў. Ілжэбацюшка меў рызу і іншыя неабходныя атрыбуты.

Так, за зняцці псуты ён узяў з аднаго грамадзяніна 1200 долараў, у іншага — 300 даляраў на ўзвядзенне царквы, яшчэ аднаму прапанаваў паўдзельнічаць у бізнэсе па вытворчасці свечак, на што ўзяў за 2000 даляраў.

Вядома, што раней мужчына прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за падобныя ашуканскія схемы ў Беларусі і Украіне.

У падазраванага канфіскаваны ўсе царкоўныя атрыбуты.

У праваахоўнікаў ёсць падставы меркаваць, што мужчына можа быць датычны да здзяйснення ашуканскіх дзеянняў у дачыненні да іншых грамадзян.

5
0 / Адказаць
07.09.2018 / 14:58
Вось ёсць лжэ-святары. Ёсць лжэ-вернікі. А лжэ-атэістаў не бывае!
7
хоп88 / Адказаць
07.09.2018 / 15:05
интересно получается... а в чем махлярства? парень занимался тем чем  занимаются служители монотеистических культов по всему миру. просто не имел "духовного сана" или без окончания семинарии уже и грехи отпустить нельзя?
1
Уладзимер / Адказаць
07.09.2018 / 15:06
А кольки таких "святароу" па свеце блукае...Кали маеш вочы , а не прыспасобу дзеля личэння грошай, убачыш. ...
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру