07.09.2018 / 15:28

Спецыяльны карэспандэнт «НН» Арцём Гарбацэвіч атрымаў прэмію за найлепшае журналісцкае расследаванне 2017 года 22

Беларуская асацыяцыя журналістаў узнагародзіла лаўрэатаў прэміі «Вольнае слова».

Пераможцы былі названыя ў пяці намінацыях: інфармацыйныя жанры, аналітычная журналістыка, мастацка-публіцыстычныя жанры, журналісцкае расследаванне, дэбют.

Карэспандэнт «Нашай Нівы» Арцём Гарбацэвіч атрымаў першую прэмію ў намінацыі «Журналісцкае расследаванне» за артыкул «Як беларусы пераплачваюць тысячы даляраў за бясплатныя аперацыі ў дзяржаўных клініках».

Тое расследаванне ўскрыла карупцыйную схему ў галіне аховы здароўя, у выніку якой дзялкі нажываліся на людзях.

Дарэчы, «Наша Ніва» бярэ першыя прэміі ў гэтым найскладаным жанры ўжо 5-ы год запар.

А Арцём Гарбацэвіч перамагаў у гэтым жанры і летась са сваім іншым расследаваннем: «Беларускіх школьнікаў адпраўлялі ў Расію ў трэніровачныя лагеры пад кіраўніцтвам неанацыстаў». А два гады таму ён стаў пераможцам у жанры «Мастацка-публіцыстычныя матэрыялы» з відэанарысам «Марыя і Саша: неймаверная гісторыя кахання хворай на рак 18-гадовай дзяўчыны».

nn.by

10
Студэнты філфака БДУ / Адказаць
07.09.2018 / 15:41
Адзіны напраўду прыстойны журналіст у гэтым закутку. Вітаем з перамогаю! 
7
расследаванне: колькі ў ёгурце Тёма малака / Адказаць
07.09.2018 / 15:53
Арцём маладзец.. Арты яны такія)
7
Мікола / Адказаць
07.09.2018 / 16:01
Віншую !
Цалкам заслужана.
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру