07.09.2018 / 16:08

Арыштаваны ў польскім Міністэрстве эканомікі расійскі шпіён збіраў звесткі па «Паўночным патоку-2» 2

Экс-супрацоўнік Міністэрства эканомікі Польшчы, арыштаваны па абвінавачванні ў супрацоўніцтве з ваеннай разведкай Расіі, перадаваў расійскім спецслужбам інфармацыю аб планах польскага ўрада па газаправодзе «Паўночны паток-2» і пра важныя для Польшчы інвестыцыйныя праекты. Пра гэта піша WNP.

У рамках шпіёнскай дзейнасці абвінавачваны перадаваў інфармацыю, якой валодаў дзякуючы сваёй працы ў адным з дэпартаментаў Міністэрства эканомікі. Пасля арганізацыйных зменаў працаваў у Міністэрстве энергіі.

Як паведаміў прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын на аснове матэрыялаў Агенцтва ўнутранай бяспекі, Марэк В. ў сваіх чынавенскіх абавязках працаваў над стратэгічнымі для польскай энергетычнай інфраструктуры праектамі і атрыманнем фінансавання ЕС на патрэбы дыверсіфікацыі паставак газу з Расеі.

Па паведамленнях СМІ, затрыманы падтрымліваў кантакт з двума афіцэрамі расійскай разведкі, якія працавалі пад прыкрыццём пасольства ў Варшаве. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

4
шлёма / Адказаць
07.09.2018 / 17:22
Ну что тут такого? Ну знает Россия о финансировании диверсификации поставок газа и что с этого?
0
zzzzz / Адказаць
07.09.2018 / 19:27
Ну й дэбілы, што там зьбіраць, мог бы мне патэлефанаваць, я б ямо ўсе распавеў, ня будзе ніякаго паўночнага патоку-2, вось і ўся інфа якую трэба ведаць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру