07.09.2018 / 18:28

На выбары ў кіраўнікі «ДНР» можа заявіцца ўдава Захарчанкі 15

Адным з кандыдатаў на выбарах кіраўніка «ДНР» можа стаць Наталля Захарчанка, удава першага кіраўніка «рэспублікі» Аляксандра Захарчанкі. Пра гэта радыёстанцыі «Гаворыць Масква» паведаміў Аляксандр Казакоў, дарадца загінулага.

«Наталля Уладзіміраўна - чалавек такі сур'ёзны, яна не проста так ваявала разам са сваім мужам», — сказаў ён.

На пасаду кіраўніка ДНР, на яго думку, таксама могуць прэтэндаваць старшыня «Народнага савета» рэспублікі Дзяніс Пушылін, прызначаны в.а. кіраўніка ДНР, віцэ-прэм'еры Дзмітрый Трапезнікаў і Аляксандр Цімафееў, а таксама «народны губернатар» Данецкай вобласці Павел Губараў.

Па словах Казакова, калі раней ідэя правядзення ў ДНР выбараў пастаянна адкладалася, бо, згодна з яго звесткамі, кандыдатура Захарчанкі была безальтэрнатыўнай, то пасля гібелі першага кіраўніка «рэспублікі» сітуацыя змянілася.

Наталля Захарчанка пасля гібелі мужа, як паведамляў НТВ, у вайсковай форме і з чорнай павязкай на галаве прыехала на перадавую на Данбасе, дзе паабяцала баевікам падтрымку. «Калі ў кагосьці ёсць нейкія пытанні, праблемы, просьбы. Лічыце, што вы звяртаецеся да яго, калі камусьці сорамна будзе », - сказала яна, дадаўшы, што хоча адпомсціць за забойства мужа.

3
Застабилий Чаркашкваркович / Адказаць
07.09.2018 / 18:36
Ну, эта жэ франтавая жэна, а гдзе-та ишчо была настаяшчая, на каторай он был жэнаты да таво как к успеху прышол. Найдзице и её тожэ, пускай усе жоны участвуют.
2
Маклай / Адказаць
07.09.2018 / 18:53
Езжай в Кремль и там выясняй, кто поставил на приход Кенгуру! И вообще, Донбасс = это Украина!!!
3
Чингачгук / Адказаць
07.09.2018 / 19:18
За копейку удучшится. Дура дурой.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру