07.09.2018 / 19:31

«Насельніцтва куды будзе міграваць? У Турцыю». Эрдаган заклікаў адмовіцца ад бамбардзіровак Ідліба 1

У сірыйскай правінцыі Ідліб варта абвясціць перамір'е, заявіў прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган на сустрэчы з іранскім лідарам Хасанам Раўхані і прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. 

Эрдаган заявіў, што з-за нападаў пацерпяць мірныя жыхары, а ў Турцыю хлыне хваля мігрантаў з Ідліба. «Насельніцтва куды будзе міграваць? У Турцыю. Мы далі прытулак у сваёй краіне ўжо 3,5 мільёна бежанцаў [з Сірыі], а насельніцтва Ідліба таксама 3,5 мільёна», - цытуе Эрдагана «Інтэрфакс-Азербайджан».

0
I'm sorry, Dave. I'm afraid I can't do that / Адказаць
08.09.2018 / 01:30
Дарэчы, гэта болей чым уся Еўропа разам узятая. Зараз у Турцыі амаль 8% насельніцтва бежанцы з суседніх краін. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру