07.09.2018 / 20:03

У Мінэнерга растлумачылі: пенсіянеры-дачнікі могуць скарыстацца льготамі, а для катэджаў з'явіліся новыя тарыфы за электрычнасць 3

Фота minenergo.gov.by

Пра тое, якія змены з'явіліся ў аплаце за электрычнасць і газ, патлумачылі на сайце Міністэрства энергетыкі. Гэтыя змены прадугледжаныя нядаўна прынятым Палажэннем аб парадку разлікаў і ўнясення платы за жыллёва-камунальныя паслугі.

1. Цяпер непрацуючыя пенсіянеры, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту, і асобы, якія маюць права на льготы па аплаце паслуг электразабеспячэння і газазабеспячэння, маюць права плаціць па субсідаваных тарыфах за электрычную энергію і газ па месцы пражывання (у тым ліку на дачы), нават калі яны з'яўляюцца ўласнікамі іншага памяшкання.

Рэгістрацыя грамадзян па месцы пражывання ажыццяўляецца на тэрмін да аднаго года. Пасля такой рэгістрацыі плацельшчыку (абаненту) неабходна звярнуцца ў арганізацыі энергазабеспячэння і газазабеспячэння з пісьмовай заявай і дакументамі.

2. З'явілася група спажыўцоў, чые жылыя памяшканнi (жылыя дамы) не абсталяваны электрычнымі плітамі і сістэмамі цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і абсталяваны ва ўстаноўленым парадку сістэмамі цэнтралізаванага забеспячэння прыродным (звадкаваным вуглевадародным) газам толькі для гатавання ежы і (або) ацяплення.

Для іх з ліпеня 2018 г. ўстаноўлены наступны парадак аплаты паслуг электразабеспячэння:

да 250 кВт·г уключна — па субсідаваных тарыфах для насельніцтва;

звыш за 250 да 400 кВт·г уключна — па субсідаваных тарыфах для насельніцтва з прымяненнем павышаючага каэфіцыента 1,3;

звыш за 400 кВт·г — па тарыфах, што забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне.

nn.by

0
Пусть о сути и причинах говоря, а не кому какую кость бр / Адказаць
07.09.2018 / 20:30
Когда все белорусские граждане- собственники будут иметь хорошие квартиры и загородные коттеджи или власть ставит задачу не чтобы все были богатыми, а чтобы все были бедными, особенно те, кто достиг пенсионного возраста? Жизнь прожили и могут влачить нищенское существование, потому что для этой власти не лизали зад так, как лизали те, кто при диктатуре и геноциде коттеджи построили на деньги, которые власть признает законно заработанными, особенно чиновниками и ворами, которые что - то прихватизировали и кому власть ниши выделила? Коттеджи откуда почему не выяснят, если издевательства над гражданами- собственниками более 20 лет? Признавать и уважать когда будут, чтобы разобраться с собственностью и деньгами, которые прибыль от собственности граждан, а не финансовые потоки для распила пацанов и наглецов
0
сік / Адказаць
07.09.2018 / 20:58
Гэта каб выцягнуць грошы ў тых, хто працуе ў сваіх хатах. Ўладнікі-прыкарытнікі будуць аплочываць паслугі як пенсіянеры-інваліды.
0
Э / Адказаць
07.09.2018 / 21:56
Гэта для тых пеньсіянераў ў якіх дачы па-за калючым дротам ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру