07.09.2018 / 20:30

Коля Лукашэнка прывёз кавуны і бульбу з прэзідэнцкага поля ў дом-інтэрнат ФОТЫ, ВІДЭА 64

«Абавязкова перадам вялікі дзякуй ад усіх вас, у першую чаргу гэта ж яго старанні, ён арганізаваў», — адказаў Коля Лукашэнка на просьбу пенсіянераў падзякаваць кіраўніку дзяржавы за клопат.

Вучні 8—11-х класаў Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школы прывезлі кавуны і бульбу жыхарам падшэфнага Мінскага дома-інтэрната для пенсіянераў і інвалідаў, паведамляе БЕЛТА.

У дом-інтэрнат даставілі 5 тон кавуноў, сабраных 5 верасня на прэзідэнцкім поле, а таксама тону бульбы гатунку «маніфест» — якую вырошчваюць на падворку прэзідэнта ў Астрашыцкім гарадку.

Школьнікі дапамаглі з разгрузкай, а потым наведалі мясцовую міні-ферму, якую адкрылі ў інтэрнаце ў маі гэтага года. Там ужо жывуць куры-нясушкі, певень, трусы. 

Пасля завяршэння ўсіх работ адбылася сумесная дэгустацыя прывезеных кавуноў.

2
ўантуфры / Адказаць
07.09.2018 / 20:49
Добра так улада піярыцца за на кошт. Хай бы свой майбах прадаў і грошы аддаў у дзіцячы дом. Кіш, самазванцы.
1
Книжка Мао / Адказаць
07.09.2018 / 20:51
какой-то позор... рукалицо
2
Immortal / Адказаць
07.09.2018 / 20:53
Будуць у туалет бегаць i "уважаемого нашего главу государства" ўспамiнаць=)))
Паказаць усе каментары/ 64 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру