07.09.2018 / 21:16

Сусветны патрыярх прызначыў сваіх экзархаў у Кіеў, РПЦ назвала гэта грубым уварваннем на кананічную тэрыторыю 56

Прызначэнне Сусветным патрыярхам Варфаламеем сваіх прадстаўнікоў ва Украіне ў Рускай праваслаўнай царкве ахарактарызавалі як «беспрэцэдэнтна грубае ўварванне на кананічную тэрыторыю Маскоўскага патрыярхата».

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, падпісаным старшынёй Сінадальнага аддзела па дачыненнях царквы з грамадствам і СМІ Уладзімірам Лягойдам, якое апублікавана на афіцыйным сайце РПЦ.

«Прызначэнне Канстанцінопальскім патрыярхам сваіх прадстаўнікоў-епіскапаў ва Украіне — без ўзгаднення з патрыярхам маскоўскім і ўсёй Русі і блажэннейшым мітрапалітам кіеўскім і ўсёй Украіны — ёсць не што іншае, як беспрэцэдэнтна грубае ўварванне на кананічную тэрыторыю маскоўскага патрыярхату. Такія дзеянні не могуць застацца без адказу », - заявіў Лягойда.

Раней на сайце прадстаўніцтва Канстанцінопальскага патрыярхата ў Радзе цэркваў з'явілася паведамленне аб тым, што ў рамках падрыхтоўкі да прадастаўлення аўтакефаліі Украінскай праваслаўнай царкве Сусьветны патрыярх Варфаламей прызначыў у Кіеў двух сваіх экзархаў. Імі сталі архіепіскап Памфілійскі Данііл з ЗША і епіскап Эдмантанскі Іларыён з Канады.

Украінская праваслаўная царква Кіеўскага патрыярхата вітала гэтае рашэнне.

4
Бенедзікт / Адказаць
07.09.2018 / 21:24
Прышчамілі РПЦ ... Незаконная яна ва Ўкраіне і ў Беларусі.
4
Пошли сигналы табуном / Адказаць
07.09.2018 / 21:27
Ваша, каноническая территория заканчивается "золотым" кольцом под Москвой !
Остальное - НАГРАБЛЕННОЕ у соседей.
4
belariy / Адказаць
07.09.2018 / 21:29
лооооол  )))   
ну, давайце, адлучыце сусьветнага патрыярха ад РПЦ  ))))
Паказаць усе каментары/ 56 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру