07.09.2018 / 22:32

Сюжэт з «Іроніі лёсу» паўтарыўся ў Мінску: ноччу п'яны залез у чужое акно і заснуў у кватэры суседкі 20

Кадр з фільма Эльдара Разанава «Іронія лёсу, або Лёгкі дух».

Ноччу ў міліцыю патэлефанавала жанчына і заявіла, што ў яе дома спіць невядомы мужчына, паведамілі ў Фрунзенскім РУУС Мінска.

Калі прыбыла міліцыя, аказалася, што мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, пераблытаў адрас і не разумеў, дзе ён знаходзіцца.

Уначы ён падышоў да ўваходных дзвярэй чужой кватэры. Ключом адкрыць не змог. Паколькі кватэра знаходзіцца на першым паверсе, ён залез праз адкрытае акно балкона, прайшоў у пакой і прылёг на канапу.

Гаспадыня не адразу пачула шум у суседнім пакоі. А калі ўбачыла «госця», спалохалася і патэлефанавала ў міліцыю.

Мужчына жыве ў суседнім доме па вул. Лабанка, яго кватэра размешчаная гэтак жа, як і ў жанчыны.

Урэшце на яго склалі пратакол па арт.17.3 ч.3 КаАП — распіццё алкагольных напояў у грамадскіх месцах.

2
гердзень / Адказаць
07.09.2018 / 23:14
як рамантычна
4
Йося / Адказаць
07.09.2018 / 23:24
А если он пил тихонько у себя на даче? Если умысла нет, за что наказывать?
1
Alisa / Адказаць
08.09.2018 / 08:13
нарэшце мы зноў сталі лазіць у вокны да жанчын...не знік аказваецца канчаткова дух рамантызму )))
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру