08.09.2018 / 14:24

Памочнік Пуціна паабяцаў новаму кіраўніку «ДНР» падтрымку 16

Памочнік прэзідэнта Расіі Уладзіслаў Суркоў, які курыруе ўрэгуляванне канфлікту на Данбасе, павіншаваў в.а. кіраўніка «Данецкай народнай рэспублікі» (ДНР) Дзяніса Пушыліна з прызначэннем на пасаду. Пра гэта паведамляе Данецкае агенцтва навін.

«Галасаванне прадэманстравала высокі ўзровень палітычнай культуры, салідарнасць і рашучасць народа Данбаса працягнуць барацьбу за мір і правы грамадзян на годнае жыццё», - падкрэсліў Суркоў.

Ён пажадаў Пушыліну поспехаў на сваёй пасадзе і запэўніў яго ў сваёй падтрымцы. Акрамя гэтага памочнік расійскага лідара выказаў надзею на тое, што новы кіраўнік ДНР працягне палітычны курс свайго папярэдніка Аляксандра Захарчанкі, забяспечыць пераемнасць і паслядоўнасць ва ўнутранай і знешняй палітыцы рэгіёну.

2
Делаем ставки / Адказаць
08.09.2018 / 14:49
Не позавидуешь Пушилину. Расстрельную, со всех сторон, должность получил. Пора делать ставки
2
Гісторык / Адказаць
08.09.2018 / 14:51
Добра памятаем, які лямант уздымала ведамства Пуціна, калі нейкі замежны палітык хоць бы намёкам казаў пра падтрымку Масхадава ў Ічкерыі: "Падтрымка сэпаратызму!!! Так няможна!!!" А тут ужо і не хаваюць...
Вось яны, падвойныя стандарты.
5
Зiма / Адказаць
08.09.2018 / 15:22
Кожны сумленны беларус супраць таго каб новы кiраунiк ДНР атрымлiвау падтрымку ад пуцiна.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру