08.09.2018 / 14:39

Вядомы амерыканскі рэпер Мак Мілер памёр ва ўзросце 26 гадоў 5

Wikimedia Commons

Рэпер Малькальм Джэймс МакКормік, які выступаў пад псеўданімам Мак Мілер (Mac Miller), быў знойдзены мёртвым у сваім доме ў Каліфорніі. У пачатку гэтага года ён расстаўся са сваёй сяброўкай — поп-зоркай Арыянай Грандэ.

СМІ паведамляюць, што 26-гадовы музыка, які, як вядома, злоўжываў наркотыкамі, памёр ад перадазіроўкі.

Мак Мілер стаў вядомым пасля поспеху свайго першага альбома Blue Slide Park, які выйшаў у 2011 годзе і на тыдзень узначаліў чарт Billboard 200.

Кліпы на яго кампазіцыю Donald Trump, размешчаны ў сэрвісе YouTube у сакавіку 2011 года, сабраў больш 147 млн праглядаў.

Усяго ён запісаў пяць альбомаў, апошні з якіх «Swimming» выйшаў сёлета. Музыкант збіраўся адправіцца ў чарговае канцэртнае турнэ.

9
Зiма / Адказаць
08.09.2018 / 15:43
Дрэнна што памёр амерыканскi рэпер. Няхай бы жыу дый вымауляу свой рэп. На славу амерыкi.
7
Яраслаý / Адказаць
08.09.2018 / 19:50
Шкада. Выдатны саýнд рабiý. Апошнi альбом Swimming-мiлагучны i рамантычны
0
Pauliuk / Адказаць
08.09.2018 / 21:29
Трошкі не дасягнуў да 27...
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру