08.09.2018 / 16:03

РПЦ убачыла ў дзеяннях Канстанцінопаля пагрозу ўсяму сусветнаму праваслаўю 47

kremlin.ru

Прызначэнне патрыярхам Канстанцінопальскім Варфаламеем сваіх прадстаўнікоў ва Украіне ў Рускай праваслаўнай царкве стварае пагрозу адзінству ўсяму сусветнаму праваслаўю. Пра гэта гаворыцца ў заяве Святога сінода Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ).

У ёй падкрэсліваецца, што рашэнне прымалася без узгаднення з патрыярхам Маскоўскім і ўсёй Русі Кірылам і мітрапалітам Кіеўскім і ўсёй Украіны Ануфрыем, што з'яўляецца «найгрубейшым зневажаннем царкоўных канонаў», якія забараняюць епіскапам адной памеснай царквы ўмешвацца ва ўнутранае жыццё і справы іншай памеснай царквы. У заяве таксама адзначаецца, што рашэнне Канстанцінопальскага патрыярхата прыняць да разгляду пытанне аб прадастаўленні аўтакефаліі Украінскай праваслаўнай царкве прынята насуперак волі епіскапата Украінскай праваслаўнай царквы (УПЦ).

«У апраўданне свайго ўмяшання ў справы іншай памеснай царквы Канстанцінопальскі патрыярх прыводзіць ілжывыя тлумачэнні гістарычных фактаў і спасылаецца на нібыта існуючыя ў яго выключныя ўладныя паўнамоцтвы, якімі ён ў рэчаіснасці не валодае і ніколі не валодаў. Дадзеныя дзеянні заводзяць у тупік адносіны паміж Рускай і Канстанцінопальскай цэрквамі, ствараюць рэальную пагрозу адзінству ўсяго сусветнага праваслаўя», - сказана ў заяве.

РПЦ называе дзеянні Канстанцінопальскага патрыярхатуа «антыкананічны дзеямі» і падкрэслівае, што ўся адказнасць за іх ляжыць асабіста на Патрыярху Варфаламеі і падтрымліваючых яго асобах. «Зваротныя дзеянні Маскоўскага патрыярхата паследуюць у самы бліжэйшы час», - паабяцалі ў РПЦ.

Пра тое, што сусветны патрыярх Варфаламей прызначыў у Кіеў двух сваіх прадстаўнікоў (экзархаў), стала вядома 7 верасня. Гэта адбылося ў рамках падрыхтоўкі да прадастаўлення аўтакефаліі Украінскай праваслаўнай царкве. Экзархамі Варфаламея ў Кіеве сталі архіепіскап Памфілійскі Данііл з ЗША і епіскап Эдмантанскі Іларыён з Канады.

6
vajs / Адказаць
08.09.2018 / 16:15
Царква заснаваная Сталиным кажа пра кананичнасць :)
3
Бенедзікт / Адказаць
08.09.2018 / 16:17
"Русскій мір" разумее праваслаўнае адзінства, толькі, як выключна падпарадкаваньне РПЦ  МП. Такога ўдару чэкісты не чакалі, зразумела, што ў адказ будуць правакацыі, тым больш, што на гэты раз чэкістам атруціць Варфаламея не атрымалася...

Падобна, што Гундзяеў і ягоныя намесьнікі ва Ўкраіне і ў Беларусі сапраўды паверылі у тое, што РПЦ МП ёсьць галоўнай фігурай праваслаўя...  

А тут такі канфуз для расейцаў і ФСБ. Будзем спадзявацца, што не апошні.


16
Васисуалий Лоханкин / Адказаць
08.09.2018 / 16:32
Какая угроза? Да все православие в России состоит из женщин преклонного возраста.Ну и работников культа естестаенно... На дворе третье тысячелетие, какая религия... Если где ещё во что то верят, то это азия и ближний восток.
Паказаць усе каментары/ 47 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру