08.09.2018 / 21:29

Новы фэйк расійскіх СМІ: ЗША размесцяць у Беларусі сетку вайскова-біялагічных лабараторый 21

Расійскі інфармацыйны інтэрнэт-часопіс «Военно-политическая аналитика» мяркуе, што ЗША збіраюцца размясціць на тэрыторыі Беларусі сетку вайскова-біялагічных лабараторый.

Выданне піша, што Пентагон стварае сетку біялагічных лабараторый у Закаўказзі і Цэнтральнай Азіі, у тым ліку на тэрыторыі Грузіі, Украіны, Азербайджана і Казахстана.

Экспертны часопіс мяркуе, што ЗША будуць імкнуцца павялічыць прысутнасць сваіх лабараторый у свеце, і ў якасці яшчэ адной краіны-прэтэндэнта на патэнцыйнае размяшчэнне аб'ектаў вайскова-біялагічных лабараторый выданне разглядае Беларусь:

ЗША адкрываюць біялагічныя лабараторыі з мэтай абароны краін-партнёраў ад інфекцыйных захворванняў, але «Военно-политическая аналитика» мяркуе, што такія лабараторыі не толькі не абараняюць ад хвароб, але і правакуюць іх пашырэнне. Выданне сцвярджае, што ў лабараторыях ва Украіне амерыканцы выраблялі і выпрабоўвалі біялагічныя агенты, якія маглі выклікаць рост захворвання на батулізм і адзёр ва Украіне.

Выданне прагназуе, што пратэставая актыўнасць у Беларусі можа быць выкарыстана як інструмент ціску на Мінск з мэтай адкрыцця амерыканскіх біялабараторый на тэрыторыі краіны: «Каналам уздзеяння на вышэйшае кіраўніцтва Беларусі можа быць тая частка беларускай эліты, якая арыентавана на Захад і захоўвае там свае актывы».

Аргументам на карысць патэнцыйнага размяшчэння вайсковых біялабараторый на тэрыторыі Беларусі можа быць біялагічная пагроза з боку суседняй Украіны, даказвае інтэрнэт-часопіс.

ММ; фота pxhere

0
Павел Ас / Адказаць
08.09.2018 / 21:39
Асабіста я нават НЕ СУПРАЦЬ паўнавартай амерыканскай базы пад Оршай , з самалетамі і танкамі :) Пакуль ідзе такая п’янка трэба браць грошы з АБОДВУХ ДУРНЯЎ :) Хай і далей мераюцца стваламі :)
1
бульбон / Адказаць
08.09.2018 / 21:46
Калі ўжо амерыканскія вайсковыя базы тут з'явяцца, а не расейскія?!
1
Беларус з-за мяжы / Адказаць
08.09.2018 / 21:47
Просто феерическая чушь
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру