08.09.2018 / 17:17

Галоўная сенсацыя тыдня: легенда «Чэлсі» пераходзіць у маскоўскі «Спартак» 5

Экс-абаронца зборнай Англіі Джон Тэры, здаецца, пераходзіць у маскоўскі «Спартак».

Па дадзеных The Sun, 37-гадовы брытанец будзе зарабляць 1,8 мільёна фунтаў у год (каля 2 мільёнаў еўра).

Раней паведамлялася, што Тэры прайшоў медагляд у «Спартаку» і можа заключыць пагадненне тэрмінам на 1 год з опцыяй падаўжэння яшчэ на адзін.

Тэры — адзін з самых вядомых гульцоў Англіі ХХІ ст. 19 гадоў гуляў за «Чэлсі» (1998—2017), апошні сезон правёў у «Астан Віле». За зборную Англіі выступаў з 2003 па 2012 год.

1
xxx / Адказаць
08.09.2018 / 17:39
Правильно, пусть деньги вместо больниц и школ потратят на иностранца-мультимиллионера.
0
дзе грошы, Расея? / Адказаць
08.09.2018 / 18:45
на тое і легенда каб сыходзіць
1
Гыгы / Адказаць
08.09.2018 / 19:25
Трохи покывыляе и на пенсию

Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру