08.09.2018 / 20:51

Беларусь — Сан-Марына — 5:0 6

Фота Вадзіма Заміроўскага

Зборная Беларусі разграміла з лікам 5:0 каманду Сан-Марына ў стартавым матчы новага турніру Ліга нацый. Дубль на рахунку Стаса Драгуна, па адным мячы забілі Ігар Стасевіч, Антон Сарока (пенальці) і Юрый Кавалёў.

11 верасня Беларусь у гасцях гуляе з Малдовай. У кастрычніку матчы з Люксембургам і Малдовай дома (12 і 15 кастрычніка). У лістападзе з Люксембургам і Сан-Марына ў гасцях.

***

Ліга нацый — новы турнір, заснаваны УЕФА. Усе еўрапейскія зборныя падзеленыя на дывізіёны: A, В, С, D. Беларусь з іншымі 15 камандамі трапіла ў найслабейшы дывізіён D. 16 камандаў яго падзеленыя на чатыры групы.

Беларусь трапіла ў групу 2 дывізіёна D да Сан-Марына, Малдовы і Люксембурга. Турнір пройдзе з верасня па лістапад. Затым пераможца нашай групы разам з пераможцамі іншых груп дывізіёна D (1, 3, 4) разыграе ў плэй-оф адну пуцёўку на чэмпіянат Еўропы 2020 года і павышэнне ў дывізіён С.

У іншых групах дывізіёна D гуляюць: 1 — Грузія, Андора, Латвія, Казахстан. 3 — Фарэры, Азербайджан, Косава, Мальта. 4 — Македонія, Арменія, Ліхтэнштэйн, Гібралтар.

 

3
Гыгы / Адказаць
08.09.2018 / 21:00
Население Сан-Марино 30 тысяч человек-ну хоть у них выииграли герои

5
Юзік Крулеўскі / Адказаць
08.09.2018 / 22:31
Беларусь — Сан-Марына — 5:0Ашалець!!!! Што такое Сан-Марына! Усяго толькі -- адзін з 11 глыбоцкіх сельсаветаў па плошчы!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!! А тут -- "пабеда"! Зборная Беларусі згуляла б яшчэ з глыбоцкімі хабзайцамі! Яшчэ не факт, што і перамагла б!
2
Антон / Адказаць
09.09.2018 / 08:04
Сан-Марино дома отыграется.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру