08.09.2018 / 22:15

Лукашэнка распавёў, як вучыў маленькую Домрачаву бегаць на лыжах 54

Аляксандр Лукашэнка расказаў пра сваё знаёмства з біятланісткай Дар'яй Домрачавай.

«Домрачава, калі была маленечкая, пачынала тут. Там яшчэ ёсць фатаграфіі. Я вучыў яе бегаць і казаў: «Ты будзеш вялікай, калі зробіш гэта, гэта, гэта». Яна зрабіла», — перадае словы Лукашэнкі «Трыбуна» са спасылкай на праграму «24 гадзіны» на тэлеканале СТВ.

Праўда, гэтыя словы Аляксандра Лукашэнкі не супадаюць з афіцыйнай біяграфіяй Домрачавай. Дар'я Домрачава нарадзілася ў 1986 г. у Мінску, але ў 1990 г. разам з бацькамі пераехала ў Нягань (Сібір), дзе пачала займацца біятлонам. У Мінск вярнулася толькі ў 2003 г., што праўда, на летнія канікулы прыязджала з Сібіры ў Беларусь.

0
Той самы / Адказаць
08.09.2018 / 22:30
А яшчо я Мессі і Раналду вучыў.
0
Вожык / Адказаць
08.09.2018 / 22:30
А яшчэ я Гарбачову давау́ указаннi
0
Заклапочаны Беларутэнскі палясоўшчык Пана Вільгельма / Адказаць
08.09.2018 / 22:42
А маленькаму Колю Макіявелі часам "Валадара" не дыктаваў?
Паказаць усе каментары/ 54 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру