08.09.2018 / 23:48

У Мінск прыбыў новы пасол Расіі, «генерал-губернатар» Бабіч 55

Новы пасол Расіі Бабіч прыляцеў у Мінск 8 верасня.

Ён паспеў атрымаць мянушку «генерал-губернатар». Да прызначэння ў Беларусь займаў пасаду паўнамоцнага прадстаўніка прэзідэнта Расіі ў Паволжскай федэральнай акрузе, а яшчэ раней працаваў прэм'ерам Чачні, пасля яе ўзяцця пад кантроль у выніку Другой чачэнскай вайны. Гэта ўнікальны выпадак, калі пасол у іншай краіне застаецца членам Рады бяспекі Расіі.

Раней Бабіча спрабавалі прызначыць паслом ва Украіну, але Кіеў адмовіўся прыняць гэтага выхадца са спецслужбаў.

Некаторыя эксперты заклікалі Аляксандра Лукашэнку адмовіць Бабічу ў агрэмане, але кіраўнік Беларусі не пайшоў на такі крок.

Чытайце таксама: Кандыдат у паслы Расіі ў Беларусі праславіўся як «сматрашчы ФСБ»

0
Беларускі партызан / Адказаць
08.09.2018 / 23:59
Дзе пасяліўся? Куды ісці сустракаць?
1
Ёпрст / Адказаць
09.09.2018 / 00:00
Чарговая памылка Рыгоравіча, якіх шмат!
4
На Беларусі ўсе павінны працаваць / Адказаць
09.09.2018 / 00:10
Калі заўтра не збярэ мех бульбы і мех арбузаў - ....пасадзіць, як ворага беларускага народа.
Паказаць усе каментары/ 55 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру