У вайсковым парадзе ў Пхеньяне ў гонар 70-годдзя КНДР упершыню за апошнія гады не ўдзельнічалі міжкантынентальныя балістычныя ракеты (МБР).
Афіцыйныя сродкі інфармацыі КНДР не апублікавалі рэпартаж з параду, аднак карэспандэнт агенцтва Франс прэс, які прысутнічаў на парадзе, паведамляе, што ў ім не ўдзельнічалі ўстаноўкі МБР.
Назіральнікі адзначылі таксама, што лідар краіны Кім Чэн Ын, хоць і прысутнічаў на парадзе, але не выступіў з традыцыйнай прамовай.
Мяркуецца, што Кім Чэн Ын мог пайсці на паслабленне агрэсіўнай рыторыкі пасля сустрэчы з амерыканскім прэзідэнтам Дональдам Трампам.