09.09.2018 / 11:47

Пераможцамі Мінскага паўмарафона сталі эфіоп Абебе Негеве Дэгефа і кенійка Шэйла Эроціч 15

Пераможцам Мінскага паўмарафона на дыстанцыі 21,1 км стаў атлет з Эфіопіі Абебе Негеве Дэгефа, перадае БЕЛТА.

Вынік афрыканскага бегуна — 1 гадзiна 02 мін. 37 сек. У фінішным створы каля мінскага Палаца спорту ён апярэдзіў кенійца Кіптума Маё Кімаё (1 гадзіна 02 мін. 38 сек.), які перамагаў у Мінску ў 2016 і 2017 гадах. Трэцяе месца заняў Жоэль Маіна Мвангі таксама з Кеніі — 1 гадзiна 02 мін. 53 сек.

Драматычна адбываўся забег у жанчын. Кенійка Шэйла Эроціч стала першай (1 гадзіна 12 мін. 02 сек.), беларуска Святлана Кудзеліч адстала ўсяго на адну секунду. Бронзавую ўзнагароду заваявала Месерэт Гебрэ Дэкебо з Эфіопіі — 1 гадзiна 12 мін. 43 сек.

Чэмпіёнка Еўропы ў марафоне, пераможца паўмарафона 2016 года Вольга Мазуронак фінішавала пятай, адстаўшы ад пераможцы больш як на хвіліну.

На дыстанцыі 10,5 км залатыя ўзнагароды ў мужчын і жанчын заваявалі беларускія атлеты.

Юрый Капцераў з Магілёва паказаў вынік 32 мін. 06 сек. Сяргей Краўчэня з Жыткавічаў другі — 32 мін. 28 сек., замкнуў тройку прызёраў Ілля Славенскі — 32 мін. 50 сек.

У жанчын на 10 км Вольга Краўцова заняла першае месца — 36 мін. 07 сек. Ірына Сомава другая — 36 мін. 27 сек., Таццяна Стэфаненка трэцяя — 37 мін. 34 сек.

Мінскі паўмарафон працягнецца каля Палаца спорту а 12.30 масавым забегам на 5,5 км.

4
Devil / Адказаць
09.09.2018 / 11:54
Жэсць!
0
Ну-да / Адказаць
09.09.2018 / 12:01
Они стали победителями полумарофона в Минске только потому, что в нём не участовал Лукашенко.....
24
Феликс / Адказаць
09.09.2018 / 12:07
Так ведь это для столицы и белорусов? Зачем устраивать такое для профессиональных спортсменов? Шорец из ума выжил в 40 лет. Или это покпзать всему миру нашу дэмократию). Ну, уроды, суд вас всех ждет.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру