Страус збег з птушынага прытулку «Ахова прыроды» ў Асіповіцкім раёне, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар прыватнай прыродаахоўнай установы Жанна Сашчэка.

Страус збег 6 верасня, пакуль яго не ўдалося знайсці. Яго бачылі ў лесе ў Асіповіцкім раёне.

Жанна Сашчэка рэкамендуе не спрабаваць самастойна злавіць птушку і не палохаць яе. Заўважыўшы страуса, лепш патэлефанаваць па нумар +375 29 668 47 31. Прыедзе спецыяльная група, якая зловіць птушку.

Як аказалася, страусаў у прытулку трымаюць з камерцыйнай мэтай: сродкі ад продажу страусянят і страусавых яек ідуць на кармленне птушак-інвалідаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0