09.09.2018 / 13:50

Матвіенка пабывала ў КНДР і перадала Кім Чэн Ыну пасланне ад Пуціна ФОТА 10

Савет федэрацыі Расіі апублікаваў кадры з сустрэчы спікера верхняй палаты парламента Валянціны Матвіенка і лідара КНДР Кім Чэн Ына. Фата з сустрэчы РБК атрымаў ў прэс-службе Савета Федэрацыі.

Фота: прэс-служба Савета Федэрацыі

У суботу, 8 верасня, Матвіенка правяла перамовы з Кім Чэн Ынам. Яна паведаміла, што перадала кіраўніку КНДР пасланне ад прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Паводле яе слоў, паўночнакарэйскі лідар выказаў гатоўнасць наведаць Расію для сустрэчы з Пуціным. Аднак, іх сустрэчу не ўдасца правесці на Усходнім эканамічным форуме ва Уладзівастоку праз шчыльны графік кіраўніка КНДР.

Пазней паўночнакарэйскае агенцтва ЦТАК раскрыла змест паслання Пуціна і расказала, што яно было прысвечана 70-годдзю стварэння Паўночнай Карэі. «З задавальненнем адзначаю дружалюбны характар адносін, якія існуюць паміж Расійскай Федэрацыяй і КНДР», — гаворыцца ў пасланні прэзідэнта Расіі.

Прапанову наведаць Расію Кім Чэн Ыну ў маі перадаў кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў. Пазней прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў распавёў, што ў якасці магчымай пляцоўкі для перамоваў Пуціна і Кім Чэн Ына разглядаюць Усходні эканамічны форум, які пройдзе ва Уладзівастоку з 10 па 12 верасня.

Як цяпер стала зразумела, сустрэча Кім Чэн Ына з Пуціным зноў адклалася.

0
Застабилий Чаркашкваркович / Адказаць
09.09.2018 / 14:28
Пуцин набиваецца на устрэчу з Ким Чэн Ынам. Ну, хоць хто-нибудзь, прыгласице Пуцина! Так низка прэдзент РФ ишчо никагда у исторыи не падал
2
⋆Апрель⋆ / Адказаць
09.09.2018 / 14:46
Почему молчит Жириновский? Почему не предлагает главному северному корейцу войти в состав РФ и тем самым увековечить свое имя? Чем ему корейцы не нравятся или их кухня ему не по вкусу? За своего пса боится?
0
Centurion / Адказаць
09.09.2018 / 15:37
Што ўжо можа быць у ягоным шчыльным графіку?
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру