09.09.2018 / 14:53

Страуса, што ўцёк у лес пад Асіповічамі, злавілі ФОТА 6

Страўса, што ўцёк ад гаспадароў у Асіповіцкім раёне, удалося злавіць у лесе. Пра гэта «Нашай Ніве» расказала Жанна Сталярова, гаспадыня птушкі.

Учорашні дзень страус прабегаў у лесе.

«Учора я толькі бачыла, як ён прабягае ўдалечыні. А сёння нам паведамілі, што страус выйшаў да людзей: ён жа прывык атрымліваць ежу і ваду ад людзей! Мы выехалі на месца. З дапамогай гэтых жа людзей мы яго адлавілі і даставілі дадому», — расказала Жанна.

Яна дзякуе ўсім, хто не застаўся абыякавы і дапамог у пошуках. «Страус цэлы! Не з'еў ніхто!»— не хавае эмоцый Жанна Сталярова.

Страус жыве ў птушыным прытулку «Ахова прыроды». Дарэчы, сродкі ад продажу страусянят і страусавых яек ідуць на кармленне птушак-інвалідаў.

nn.by

0
йцукен / Адказаць
09.09.2018 / 15:31
У страусов 2 пальца на ноге, это не страус, а казуар.
0
Надзея / Адказаць
09.09.2018 / 16:33
Вы добрая жанчына, Жанна! Робіце добрую справу. Паболей такіх неабыякавых людзей.
2
stakan / Адказаць
09.09.2018 / 16:37
Мясцовых птушак хоць не пачапаў,ато будуць перад зімкай падпярэзаныя хадзіць,бо цяжарныя у вырай не...
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру