Лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі прыйшоў на несанкцыянаваную акцыю супраць павышэння пенсійнага ўзросту на Пушкінскай плошчы ў цэнтры Масквы. Палітыка асвісталі.

Адзін з пратэстуючых абазваў лідара ЛДПР «г..», у адказ Жырыноўскі ударыў яго па твары. Мужчын разнялі ахоўнікі дэпутата, піша «Камерсант».

Да правядзення мітынгаў па ўсей краіне 9 верасня заклікаў апазіцыйны палітык Аляксей Навальны. Яго самога 27 жніўня арыштавалі на 30 сутак за акцыю «Страйк выбаршчыкаў», якая адбылася яшчэ ў пачатку 2018 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0