Фота: protv.md
Дзве машыны з картэжу прэзідэнта Малдовы Ігара Дадона трапілі ў аварыю 9 верасня на трасе Кішынёў—Калараш, перадае newsmaker.md. У адным з аўтамабіляў знаходзіўся прэзідэнт і двое членаў яго сям'і.
Адзін з аўтамабіляў картэжу сутыкнуўся з грузавіком птушкафабрыкі і перакуліўся.
Фота: protv.md
Паліцыя пацвердзіла факт аварыі, але адмовілася ўдакладніць дэталі. «Дзве машыны з афіцыйнага картэжу прэзідэнта краіны трапілі ў ДТЗ. Людзям, якія знаходзіліся ў аўтамабілях, аказалі медыцынскую дапамогу», — сказалі праваахоўнікі.
Фота: protv.md
У бальніцы хуткай дапамогі выданню Ziarul de Garda пацвердзілі, што Дадона прывезлі ў бальніцу разам з яго маці, Галінай Дадон.
Як распавёў Publika TV кіраўнік Дзяржаўнай службы абароны і аховы Анатол Гора, прэзідэнт знаходзіцца ў нармальным стане. Разам з ім у бальніцу таксама прывезлі двух супрацоўнікаў службы аховы. Усім аказана першая медыцынская дапамога.
Паліцыя пацвердзіла факт аварыі, але адмовілася ўдакладніць дэталі.
«Дзве машыны з афіцыйнага картэжу прэзідэнта краіны трапілі ў ДТЗ. Людзям, якія знаходзіліся ў аўтамабілях, аказалі медыцынскую дапамогу», — сказалі праваахоўнікі.