09.09.2018 / 18:01

На фінішы Мінскага паўмарафона бегуна з бел-чырвона-белым сцягам зацягнулі ў аўтазак ФОТА 42

Уладзь Сташкевіч фінішаваў на дыстанцыі 21,1 км і адразу быў затрыманы АМАПам.

Паўмарафон-2018. Фота Уладзіславы Хаўратовіч.

— Усю дыстанцыю я прабег з бел-чырвона-белым сцягам. Людзі падтрымлівалі, фатаграфаваліся, крычалі «Жыве Беларусь!» Кожныя пяць хвілін, як і летась, — расказаў малады чалавек «Салiдарнасцi». — Атрымаў медаль, пасля чаго мяне ўзялі пад рукі — я ж быў знясілены — і павалаклі ў аўтазак. Там паўгадзіны дапытвалі людзі ў цывільным — пыталіся, маўляў, навошта табе гэта трэба, навошта ты гэта зрабіў?

Потым яго павезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна, дзе склалі два пратаколы і пратрымалі каля трох гадзін.

— Копій пратаколаў не выдалі і канфіскавалі сцяг. Хацелі трымаць і надалей, але мне стала кепска — я ж з самай раніцы пасля паўмарафона нічога не еў і амаль не піў. Цяпер, як сказалі ў міліцыі, будуць вырашаць, ці ёсць у маіх дзеяннях склад правапарушэння.

3
Гость 666 / Адказаць
09.09.2018 / 18:17
Привет С.Румасу
1
- - - / Адказаць
09.09.2018 / 18:18
вот же "гении"... сначала хватают, потом "будем разбираться, есть ли состав правонарушения"

и этим бездельникам мы платим зарплату!


4
Ёпрст / Адказаць
09.09.2018 / 18:18
Вось каб трымаў расейскі трыкалор, дык амапаўцы яго на руках неслі б да  свайго начальства, якое прышпіліла б яму нейкую расейскую медаль. Можа далі б нават  пастраляць з нагана энкаведыста:-)
Паказаць усе каментары/ 42 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру