Справаздачна-выбарчы зьезд Беларускай сацыял-дэмакратычай Грамады, 9 верасьня 2018 году.

Справаздачна-выбарчы зьезд Беларускай сацыял-дэмакратычай Грамады, 9 верасьня 2018 году.

Намесьніца кіраўніка Цэнтральнай рады партыі Сьвятлана Губейка на VII зьезьдзе БСДГ прапанавала абраць новую Цэнтральную раду, рэвізійную камісію партыі, а выбары старшыні партыі і намесьнікаў старшыні перанесьці на наступную сэсію зьезду.

Сваю прапанову яна абгрунтавала адсутнасьцю на зьезьдзе старшыні БСДГ Станіслава Шушкевіча: маўляў, праводзіць выбары безь яго некарэктна. Дэлегаты зьезда ўхвалілі гэту прапанову.

Статут партыі дазваляе правесьці чарговую сэсію зьезду цягам бліжэйшых 6 месяцаў.

Станіслаў Шушкевіч ачольвае партыю БСДГ з 1998 года. Зараз ён знаходзіцца ў шпіталі.

Намесьнік старшыні БСДГ Сяргей Чарачэнь

Намесьнік старшыні БСДГ Сяргей Чарачэнь

Намесьнік старшыні партыі Сяргей Чарачэнь пазнаёміў дэлегатаў зьезду з новай стратэгіяй партыі.

У цэнтры моладзевы актывіст Мікіта Краснакуцкі.

У цэнтры моладзевы актывіст Мікіта Краснакуцкі.

Дата другой сэсіі зьезду пакуль ня вызначаная, гэта будзе залежыць ад стану здароўя Шушкевіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?