Духоўны лідэр беларусаў замежжа, апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў замежжа айцец Аляксандар Надсан прыбывае ў Беларусь. У Менску адбудуцца ўрачыстасьці, прысьвечаныя залатому юбілею ягонай сьвятарскай дзейнасьці.
23 лістапада (нядзеля) а 14 гадзіне пачнецца ўрачыстая літургія ў касьцёле Сьвятых Сымона і Алены.
24 лістапада (панядзелак) а 18.30 у гэтым жа касьцёле адбудзецца грамадзкае віншаваньне Аляксандра Надсана.
Віншаваць святара ў гэты дзень будуць Адам Мальдзіс, Алег Трусаў, Аляксей Марачкін, Алена Макоўская ды іншыя навукоўцы, дзеячы грамадзтва і культуры.
Выступяць трыё «Вытокі», міжпарафіяльны хор «Прасфара», фальклёрны гурт «Рада», Алесь Лось, Кася Камоцкая, паэт Генадзь Бураўкін, рэдактар НН Андрэй Скурко ды іншыя.
Даведкі: Марыя Кавальчук, +37529 325 24 23, [email protected]