09.09.2018 / 22:12

Ёханес Хан: Лукашэнка павінен наведваць еўрапейскія краіны 34

Пагадненне аб прыярытэтах супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам можа быць падпісана ў 2018 годзе. Пра гэта ў праграме «Контуры» тэлеканала АНТ заявіў еўракамісар па еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні ЕС Ёханес Хан.

Мінск і Брусель плануюць падпісаць пагадненне аб прыярытэтах супрацоўніцтва. Ёханес Хан выказаў надзею, што гэта адбудзецца сёлета. «Мы можам падпісаць гэтае пагадненне, калі пераадолеем заключны этап перамоваў. Мне здаецца, што можам зрабіць гэта даволі хутка. Для гэтага патрэбен апошні штуршок з беларускага боку», — сказаў ён.

Гэтае пагадненне прадугледжвае інвестыцыі ў эканамічнае развіццё Беларусі з улікам інтарэсаў Еўрасаюза. «Нам важна мець моцную эканоміку па суседстве, разумець, што ў суседзяў створаныя добрыя ўмовы для жыцця грамадзян», — дадаў еўракамісар.

Паводле яго слоў, увядзенне 30-дзённага бязвізавага знаходжання замежных грамадзян у Беларусі станоўча паўплывае як на эканамічнае развіццё краіны, так і на яе адносіны з Еўрасаюзам. «Гэта яшчэ адна важная частка нашых адносін. Калі гэта будзе ўзмоцнена пагадненнем аб прыярытэтах супрацоўніцтва, разуменне паміж бакамі будзе значна палепшана», — рэзюмаваў Ёханес Хан.

Між тым, ён ухіліўся ад адказу на пытанне аб тым, што Беларусь чакае ад ЕС крокаў у адказ на ўвядзенне бязвізавага рэжыму.

Было зададзена і такое пытанне:

— Прэзідэнт Беларусі прыняў запрашэнне прэм'ер-міністра Аўстрыі наведаць краіну з візітам. Як з Брусэля глядзяць на такія крокі?

Ёханес Хан: «Я пачаў (ці лепш сказаць аднавіў) адносіны з Беларуссю ў 2015 годзе. Калі я быў там першы раз, я быў першым камісарам на той момант за пяць гадоў, і стаў тым палітыкам, які выступіў за паляпшэнне адносін паміж Беларуссю і ЕС. Гэта вельмі лагічна: прэзідэнт Лукашэнка павінен наведваць еўрапейскія краіны. Бо калі людзі размаўляюць адзін з адным, яны пазнаюць адзін аднаго лепш, яны разумеюць адзін аднаго лепш. І ўзровень адносін паміж дзяржавамі павінен быць такім — і таму я магу толькі падтрымліваць ўмацаванне даверу і такога роду дыпламатыю».

— Але калі адбудзецца гэты візіт?

Ёханес Хан: «У Аўстрыю? Я, вядома, аўстрыйскі грамадзянін, але я еўрапейскі чыноўнік, і я стараюся не ўмешвацца ў двухбаковыя адносіны. Аднак скажу зноў, калі б гэта ні адбылося, я магу гэта толькі вітаць».

2
почтальнон вечкин / Адказаць
09.09.2018 / 22:29
"Пагадненне аб прыярытэтах супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам можа быць падпісана ў 2018 годзе."

А обязательства проведения в Беларуси честных, свободных и прозрачных выборов всех уровней ( с том числе и президентских) с включением оппозиции в состав всех участковых комиссий с правом подписания всех бюллетеней там будет.? Иначе будет как всегда : бла-ла-ла...

7
Мікалай / Адказаць
09.09.2018 / 22:33
Еўрасаюзаўцы гэтыя вельмі слаба разумеюць рэаліі Беларусі, жыццё звычайных людзей, якіх большасць. Відаць думаюць, павадзяць Лукашэнку па Еўропах ён расчуліцца і пачне ў лепшы бок нешта рабіць.
А яго галоўная мета яшчэ выклянчыць грошай і застацца хоць колькі пры ўладзе, а больш нічога!!
10
Казік / Адказаць
09.09.2018 / 22:33
Яшчэ чаго..  Дах паехаў у гэтых адмарозкаў.   Якія еўрапейскія краіны??  Дзе Захаранка, дзе Ганчар, дзе Красоўскі, дзе Завадскі??
Паказаць усе каментары/ 34 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру