На парламенцкіх выбарах ў Швецыі, што прайшлі ў нядзелю, абышлося без сюрпрызаў. Як і чакалася, правая партыя «Шведскія дэмакраты» набрала, па папярэдніх дадзеных, вялікія 19,2% галасоў.

Большасць жа галасоў амаль пароўну падзялілі паміж сабой Альянс правацэнтрысцкіх партый (39,6% галасоў) і кіроўны чырвона-зялёны блок, у які ўваходзяць сацыял-дэмакраты, Партыя зялёных і Левая партыя (39,4%).

Папулярнасць партыі шмат у чым абумоўлена яе антыімігранцкай рыторыкай, якая выглядае асабліва прывабнай на фоне мігранцкага крызісу. Тады Швецыя прыняла самую вялікую колькасць бежанцаў у пераліку на душу ўласнага насельніцтва, апярэдзіўшы па гэтым паказчыку нават Нямеччыну.

З таго часу ў краіне неаднаразова ўзнікалі скандалы, звязаныя з мігрантамі, у тым ліку з завербаванымі тут джыхадзістамі і з беспарадкамі ў імігранцкіх раёнах Стакгольма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?