10.09.2018 / 06:36

WSJ: Разведка ЗША высветліла, што Асад дазволіў ужываць хлор 25

Амерыканская разведка атрымала дадзеныя, якія сведчаць аб тым, што прэзідэнт Сірыі Башар Асад дазволіў войскам ужываць хлор супраць баевікоў у Ідлібе. Пра гэта піша The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы.

У матэрыяле сцвярджаецца, што Асад нібыта ўхваліў прымяненне газападобнага хлору пры наступе на баевікоў у Ідлібе. У сувязі з гэтым у Пентагоне ўжо рыхтуюць магчымы адказ, аднак прэзідэнт Дональд Трамп пакуль не вырашыў, якім менавіта ён будзе.

Тым не менш, паказвае выданне, чакаецца, што ўдар, калі Вашынгтон вырашыць яго наносіць, будзе магутней усіх папярэдніх.

43
КРЕМЕНЬ / Адказаць
10.09.2018 / 07:06
Логичным сейчас будет появление пробирки с хлором. А белые каски уже в пути?
49
шлёма / Адказаць
10.09.2018 / 07:23
Никакого удара по Асаду США не нанесут. Россия их предупредила, что окажет огневую поддержку Асаду против США.
28
Фюрер / Адказаць
10.09.2018 / 09:11
Прошло время провокаций. США упустили свою инициативу.
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру