10.09.2018 / 08:59

Alibaba назвала імя пераемніка Джэка Ма на пасадзе кіраўніка кампаніі

Заснавальнік Alibaba Group Джэк Ма анансаваў гадавы план змяненняў у кампаніі. Ён пакіне пасаду кіраўніка кампаніі роўна праз год, яго месца зойме член рады дырэктараў Дэніэл Чжан, вынікае з паведамлення ў Twitter кампаніі.

Дагэтуль газета некалькі The New York Times анансавала сыход Джэка Ма на пенсію 10 верасня, у панядзелак. У гэты дзень яму споўнілася 54 гады.

Аднак пазней сам Джэк Ма удакладніў, што ў артыкуле ёсць памылка: гаворка ідзе пра 10 верасня 2019 года. На пасадзе кіраўніка кампаніі ён мае намер прапрацаваць яшчэ год.

На працягу гэтага года будзе рэалізаваны план па перадачы яго паўнамоцтваў Дэніэлу Чжану. Нягледзячы на сыход Джэка Ма з пасады кіраўніка кампаніі, за ім захаваецца месца ў радзе дырэктараў.

У сваім звароце, апублікаваным на карпаратыўным сайце Alibaba, Джэк Ма нагадаў, што Дэніэл Чжан працуе ў кампаніі ўжо 11 гадоў.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру