Фота ДАІ Віцебскага аблвыканкама

Фота ДАІ Віцебскага аблвыканкама

У лабавым сутыкненні мікрааўтобуса і легкавіка пад Наваполацкам загінулі два кіроўцы, пасажырка памерла ў бальніцы, паведаміў БЕЛТА начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.

Аварыя адбылася ў 23.50 9 верасня. На дарозе Полацк — Наваполацк, якая звязвае Наваполацк і прадпрыемства «Палімір», сутыкнуліся Volkswagen Transporter і Volkswagen Golf. Легкавік перакуліўся, а мікрааўтобус з'ехаў у кювет, у яго адваліўся рухавік.

У выніку ДТЗ абодва кіроўцы загінулі на месцы аварыі, пасажыраў даставілі ў бальніцу. Сёння ў 2 гадзіны ночы 44-гадовая пасажырка «Гольфа» памерла. У легкавым аўтамабілі ехалі работнікі «Паліміру».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0