10.09.2018 / 09:33

У Купалаўскім тэатры звольніўся дырэктар 14

Стала вядома, што Павел Палякоў, які апошнія гады быў генеральным дырэктарам, падаў заяву пра звальненне.

Пра гэта напісаў у сваім фэйсбуку сцэнарыст і драматург Андрэй Курэйчык.

Гэтую інфармацыю. «Нашай Ніве» пацвердзіў адзін з намеснікаў дырэктара Іосіф Турко:

«Так, Павел Іванавіч напісаў заяву і сыходзіць. Пакуль яго абавязкі часова выконвае Рыгор Лапавок. Хто будзе гендырэктарам далей — вырашыць Міністэрства культуры, пакуль нам пра гэта невядома».

Павел Палякоў. Фота minsknews.by.

Павел Палякоў быў генеральным дырэктарам Купалаўскага тэатра з 2009 года, ён прыйшоў туды амаль адначасова з мастацкім кіраўніком Мікалаем Пінігіным, які замяніў Валерыя Раеўскага. Да 2009-га Палякоў займаў пасаду дырэктара ў Тэатры юнага гледача.

Многія культурныя дзеячы называюць яго «найлепшым тэатральным дырэктарам у Беларусі».

КК

3
Андрей / Адказаць
10.09.2018 / 09:56
Чаму такiе людзi не могуць працаваць i быць ЭЛIТАТАЙ культурнай ЧАМУ???????????
3
Leikobel / Адказаць
10.09.2018 / 10:01
После такого капитального ремонта остаться на свободе практически невозможно, поэтому лучше уйти....
7
тамара / Адказаць
10.09.2018 / 10:33
Пакінуў пасаду каб з ваўкамі (РЦП маскоўскага разліву пры ўладзе) не выць і не вытанчваць пад саўковую дудку аднаго павадыра,які цягне краіну ад цывілізацыі
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру