З акна другога паверха ў Гомельскім раёне выпала трохгадовая дзяўчынка. Дзіця атрымала траўмы, але засталося жывое, піша АНТ.

Няшчасны выпадак здарыўся ў мікрараёне Гомеля Юбілейны. Дзяўчынка 2015 года нараджэння выпала з акна другога паверха. Абставіны, пры якіх адбыўся інцыдэнт, пакуль не вядомыя, але паведамляецца, што цяпер жыццю нічога не пагражае.

Сям'я, у якой выхоўваецца дзяўчынка, шматдзетная. На ўліку не знаходзіцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0