Беларускія касманаўты з'яўляюцца ўвасабленнем нашага народа. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі адкрыцця XXXI Міжнароднага кангрэса Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў, піша БелТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што замежныя госці, якія прыехалі ў Беларусь на міжнародны кангрэс, могуць даведацца краіну і яе народ, проста паразмаўляўшы з яе вядомымі касманаўтамі. «І вы зразумееце ўсю палітру і глыбіню душы беларускага народа. Гэта яны ўзор, калі хочаце, увасабленне нашага народа», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Беларускія касманаўты, ветэраны арбітальных палётаў Пётр Клімук, Уладзімір Кавалёнак і Алег Навіцкі падчас адкрыцця форуму занялі месца ў прэзідыуме. Ён падкрэсліў, што яны адданыя сваёй радзіме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0